Режим для слабовидящих
info@fezmogilev.by

"100 ідэй для Беларусі": у СЭЗ "Магілёў" запаліліся зоркі інавацый

Прэс-цэнтр Уся карысная інфармацыя аб свабоднай эканамічнай зоне ў Магілёве.

"100 ідэй для Беларусі": у СЭЗ "Магілёў" запаліліся зоркі інавацый

"100 ідэй для Беларусі": у СЭЗ "Магілёў" запаліліся зоркі інавацый

У свабоднай эканамічнай зоне "Магілёў" панавала атмасфера сапраўднага стартап-фестывалю: тут прайшоў гарадскі этап рэспубліканскага праекта БРСМ "100 ідэй для Беларусі". 37 юных наватараў прадставілі свае праекты на суд экспертнай Радзе, у склад якой увайшлі прадстаўнікі ўлады, бізнесу, грамадства.
Вітаючы ўдзельнікаў гарадскога этапа конкурсу, Аляксандр Пілюшкін, намеснік кіраўніка адміністрацыі СЭЗ "Магілёў", адзначыў - любая вялікая інавацыя пачынаецца з простай думкі.
Праект «100 ідэй для Беларусі» - не проста конкурс. Гэта камунікацыйная пляцоўка для дэманстрацыі патэнцыялу, шанц унесці пасільны ўклад у развіццё эканомікі, навукі, сацыяльнай сферы і тэхналогій нашай краіны, магчымасць знайсці аднадумцаў і настаўнікаў.
Па выніках мерапрыемства прайшло ўзнагароджанне пераможцаў, удзельнікі адзначаны дыпломамі і сертыфікатамі. Сённяшнія школьнікі - заўтрашняя інтэлектуальная эліта краіны.
Арганізатар мерапрыемства ГК ГА "БРСМ", са-арганізатар ДУ "Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны "Магілёў".
Сайт использует файлы cookie, обрабатываемые вашим браузером. Подробнее об этом вы можете узнать в Политике cookie.
Принять Настроить Отклонить